На прапанову Лукашэнкі прадстаўнікі канфэсіяў выбралі духоўныя цэнтры па-за Менскам

Касьцёл у Будславе, сынагога ў Бабруйску, жаночы манастыр у Полацку, мячэць у Іўі. Каляж

Пра гэта стала вядома на сустрэчы кіраўнікоў асноўных рэлігійных канфэсіяў з упаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандрам Румаком 3 траўня, паведаміла БЕЛТА.

Стварыць такія цэнтры заклікаў 10 лютага Аляксандар Лукашэнка, прычым адзначыў, што пажадана — ня ў Менску.

«Хай у Менску вашыя прадстаўніцтвы будуць, якія сёньня ёсьць. У каго іх няма — можа быць, нам трэба падумаць і дапамагчы іх пабудаваць. А вось цэнтры, куды могуць прыехаць свабодна людзі, не штурхаючыся адно з адным, павінны быць», — сказаў ён 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі канфэсіяў.

І вось якія цэнтры выбралі кіраўнікі веравызнаўчых супольнасьцяў.

  • Праваслаўныя (РПЦ) — Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах і Спаса-Эўфрасіньнеўскі жаночы манастыр у Полацку.
  • Каталікі — касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
  • Мусульмане — мячэць у Іўі.
  • Юдэі — сынагога ў Бабруйску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жыровічах зьнішчылі фрэску, над якой працаваў Раман Бандарэнка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары. ФОТА