Зносіць пачалі па абедзе 4 чэрвеня. Пачатак разбору заўважылі на «Онлайнеры» і тэлеграм-канале koko_by.
Паводле «Онлайнера», на вызваленай пляцоўцы паставяць нейкі будынак — магчыма, навучальнага цэнтру.
Пры канцы 2017 году пляцоўку зь вежай перадалі касьцёлу Сьвятога Роха, які месьціцца побач. Паводле пробашча касьцёла Юрыя Сянько, там мелася быць «месца адпачынку, малітвы і роздуму над сваім жыцьцём».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менская «глушылка» можа стаць агляднай пляцоўкай. Які від адкрываецца зь яе. ФОТА і ВІДЭАЁн быў упэўнены, што будоўлі там не магло быць, бо на гэтай тэрыторыі раней былі могілкі.
«Гэта стала адной з прычын, чаму іншыя інвэстары адмаўляліся ад гэтага пляцу. Апошняй адсюль сышла фэдэрацыя біятлёну».
У Менску зносяць вежу-глушылку на Залатой горцы. Узгадваем, як выглядала яна і горад наўкол
Да 2018 году перад 9 траўня на вежы вывешвалі савецкі сьцяг — цягам двух дзясяткаў гадоў. Дырэктар прадпрыемства «Мачта», які падымаў на вежу сьцяг, расказваў, што раней распараджэньні наконт сьцяга прыходзілі зь міністэрстваў, пазьней — з гарвыканкаму.
23 жніўня 2020 году падчас уздыму пратэстаў у Беларусі на ёй зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Як яе ледзь не ўзарвалі ў 60-х
У пачатку 1960-х вежу плянавалі ўзарваць трое маладых людзей, але іх арыштавалі і асудзілі на 8–10 гадоў. Пра Сяргея Ханжанкова, які адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і правёў у зьняволеньні ўвесь тэрмін, мы ня раз пісалі.
«На зьмены нейкія пасьля свайго акту я не разьлічваў, проста хацеў абудзіць цікавасьць людзей да праблемы свабоды слова, дзяржаўнага ладу», — расказваў Свабодзе Сяргей Ханжанкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Слухаў Свабоду ў свой перадапошні дзень» — дачка легендарнага дысыдэнта перадае Свабодзе ягоны прымач ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узарваць сымбаль савецкай улады!» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфармацыйны пратэст. Як беларусы падчас таталітарызму таемна слухалі «заходнія галасы»