Пра гэта паведамляе яго прэсавая служба.
Прынятым указам, гаворыцца ў паведамленьні, узмоцнены мэханізм ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў азартных гульняў. Іх рэгістрацыя ў віртуальных гульнявых установах будзе праходзіць або пры асабістым наведваньні рэальнай гульнявой установы, або з дапамогай відэасэансу ў інтэрнэце.
Указам таксама павялічаны тэрмін захоўваньня запісаў камэраў відэаназіраньня ў гульнявых установах з 30 да 60 содняў з дня іх фіксацыі.
Устанаўліваецца забарона для гульцоў мець больш за адзін гульнявы рахунак, а таксама браць удзел у азартнай гульні па ўказаньні трэціх асобаў. Арганізатарам гульняў забаронена выдзяляць электронныя карты, грошы і іншыя сродкі разьліку пры адсутнасьці ў наведвальнікаў неабходнай сумы. Банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі зараз ня маюць права ажыцьцяўляць перавод грашовых сродкаў фізычных асобаў замежным арганізатарам азартных гульняў.
Таксама ва ўказе замацаваныя меры па спыненьні злачынных схемаў у сфэры ігральнага бізнэсу. Выкарыстоўваць крыптавалюту для прыёму ставак і выплаты выйгрышу можна будзе выключна праз рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць апэратара крыптаплятформы або абмену крыптавалют. Акрамя таго, дакумэнтам вызначаны мэханізм ідэнтыфікацыі прыналежнасьці грашовых сродкаў фізычным асобам для іх допуску да ўдзелу ў азартных гульнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі расьсьледніцкі цэнтар: атачэньне Лукашэнкі дапамагае адмываць даходы ад нелегальных ставак у менскім казіно