Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 46 гадоў палітвязьню Дзянісу Івашыну


Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 чэрвеня 1979 году нарадзіўся Дзяніс Івашын. Журналіст-расьсьледавальнік. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і рэдактарам-валянтэрам беларускай вэрсіі сайта міжнароднай супольнасьці ІnformNapalm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны.

Вядомы сваімі публікацыямі пра скандальную забудову ў Курапатах, за што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.

Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 году, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для бабулі. Яму выставілі абвінавачаньне паводле 365 крымінальнага артыкулу («Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»). У верасьні 2022 году журналіста асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 179 (незаконны збор і распаўсюд зьвестак пра прыватнае жыцьцё) Крымінальнага кодэксу.

За кратамі Івашын зазнае моцнага ціску. Яго неаднаразова кідалі ў ШЫЗА і пазбаўлялі тэлефанаваньняў і перадач.

Таксама ў гэты дзень

1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам магдэбургскае права і герб: „у чырвоным полі вершнік зь дзідай у руцэ“.

1664 — войска гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам.

Міхал Казімер Пац, вялікі гетман літоўскі
Міхал Казімер Пац, вялікі гетман літоўскі


1757 — пажар зьнішчыў віцебскі Ніжні замак, які пасьля так і не аднавіўся.

1794 — адбылася бітва пад Шчэкацінамі, паміж войскамі Рэчы Паспалітай і аб’яднанымі войскамі Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прускага.

1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.

1982 — адбылося ізраільскае ўварваньне ў Лібан.

1996 — стварылі Беларускую лігу інтэлектуальных каманд, якая ладзіць інтэлектуальныя гульні і турніры. Напрыклад, «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», «Эрудыт-квартэт» і іншыя.

2019Алесь Пушкін выйшаў да крамы „Эўраопт“ у цэнтры Крупак з плякатамі Achtung Russia! і Bloodymir! з выявамі Пуціна, плякатамі Stop russian agression on Europe, Russia — war! («Расея — вайна»), „Беларусь у NATO“.

2023Ільля Сільчукоў, звольнены зь Менскай опэры за пратэсты, дэбютаваў на сцэне La Scala ў опэры Дворжака „Русалка“.

У гэты дзень нарадзіліся

1686Антоні Юзэф Жалкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.

1762 Вiсарыён Паўлаў, архітэктар.

1799Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.

1841Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца. Раньнія раманы і аповесьці Ажэшкі «Пан Граба», «Марта» прысьвечаныя тэме барацьбы жанчын за свае правы. Шырокае прызнаньне пісьменьніцы прынесьлі раманы «Над Нёманам», «Мэір Езафовіч», «Арганаўты», апавяданьні са зборніка «З розных сфэраў», аповесьці з жыцьця беларускага сялянства «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і інш. Эліза Ажэшка была двойчы намінаваная на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры (у 1904 і 1909).

Эліза Ажэшка
Эліза Ажэшка

1864Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.

1875 Томас Ман, нямецкі пісьменьнік.

Томас Ман
Томас Ман

1910Антон Антановіч, мовазнавец, дасьледнік кітабаў.

1950Аляксей Дудараў, драматург.

У памяці

1934Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі выдавец, мовазнавец, культурны і рэлігійны дзеяч.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

1961 Карл Густаў Юнг, нямецкі і швайцарскі псыхіятар.

Карл Густаў Юнг
Карл Густаў Юнг

1964 Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня.

1991Стэн Гэтц, амэрыканскі джазавы саксафаніст.

2011Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык.

Уладзімер Конан
Уладзімер Конан

2018 Эдуард Зарыцкі, кампазытар, народны артыст Беларусі.

2022Мікола Аляхновіч, літаратар, лінгвіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG