Адзін чалавек загінуў, чатыры траўмаваныя ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіляметры дарогі М1/Е30 (Берасьце — Менск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Берасьцейскага аблвыканкама.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі сьцьвярджае, што расейскі бок перадаў Украіне першы сьпіс з 640 ваеннапалонных у катэгорыях «параненыя», «цяжкахворыя» і «моладзь» для пачатку абмену. Пацьверджаньня гэтай заявы з украінскага боку няма.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Ўкраіны і Расеі з дзецьмі, якія бʼюцца. Яго раней зрабіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
У 2024 годзе 5.683 беларусы сталі грамадзянамі Польшчы на падставе працэдуры прызнаньня, сьведчаць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных на польскім партале адкрытых зьвестак.
Міністэрства замежных спраў Літвы 6 чэрвеня ўручыла прадстаўніку амбасады Беларусі «ноту рэзкага пратэсту» у сувязі з зафіксаваным парушэньнем літоўскай мяжы беларускімі памежнікамі.
Беларуска-польскія дачыненьні вельмі напружаныя, знаходзяцца на мяжы варажнечы. Для афіцыйнага Менску заходні сусед зьяўляецца галоўным ворагам. Як і ў іншых краінах Эўразьвязу, у Польшчы назіраецца працэс, які ўжо атрымаў назву «сэкʼюрытызацыя палітыкі». А фактар «мяккай сілы» зьніжаецца.
Раніцай 7 чэрвеня ў выніку апэрацыі ВПС Украіны на Курскім напрамку быў зьбіты расейскі зьнішчальнік Су-35. Пра гэта гаворыцца ў заяве Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны; іншых падрабязнасьцей справаздача не ўтрымлівае.
Новы тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў зафіксаваны ў Беларусі 6 чэрвеня, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Расея ў ноч на суботу атакавала Ўкраіну 215 бесьпілётнікамі і ракетамі, гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскага войска. 174 з іх былі зьбітыя або ўпалі самі, у тым ліку — 167 з 206 запушчаных бесьпілётнікаў.
Каманда беларусаў з 35 чалавек абяцае прадставіць Беларусь на адным з самых вядомых у сьвеце фэстываляў альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Гэты фэстываль штогод праходзіць на захадзе ЗША, сёлета ён пачнецца ў другой палове жніўня. Пагаварылі з адным з арганізатараў беларускага лягеру на ім.
5 гадоў таму затрымалі аднаго зь лідэраў беларускага дэмакратычнага руху Паўла Севярынца. Узгадваем яго палітычную і творчую біяграфію
Падзеі 7 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«Афрыканскі корпус», кантраляванае Крамлём паўваеннае фармаваньне, у пятніцу заявіў, што застанецца ў Малі пасьля таго, як расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» пакіне краіну пасьля 3,5-гадовай дзейнасьці.
Аб пераглядзе раней агучаных рашэньняў па архіўных безьлімітных тарыфах апэратары сувязі А1 і МТС праінфармавалі 6 чэрвеня на сваіх сайтах.
Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 226 «Аб дзейнасьці ў сфэры гульнявога бізнэсу».
Лічбы паказваюць скарачэньне работнікаў толькі ў асноўных відах дзейнасьці арганізацыі. З улікам жа неасноўнай лічба можа быць яшчэ большай.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2025 году склалі 11 мільярдаў 158 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі асноўных падзей гэтага тыдня.
У рамках крымінальнай справы аб перадачы інфармацыі «Беларускаму Гаюну» затрымалі ня менш як 20 чалавек.
Разьмяшчэньне нямецкай брыгады ў Літве атрымала высокі ўзровень ухваленьня ў балтыйскай краіне, паводле апытаньня грамадзкай думкі, апублікаванага ў пятніцу.
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл, які знаходзіцца зь візытам у Беларусі, узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені — найвышэйшай узнагародай РПЦ.
Цяпер у флёце беларускага дзяржаўнага авіяперавозьніка «Белавія» зьявіўся абсалютна новы для беларускай авіяцыі тып паветраных суднаў.
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі з 6 чэрвеня абнавіла формы дакумэнтаў і інструкцыі, як іх запаўняць.
Міністэрства інфармацыі Беларусі разам зь сілавымі структурамі абмежавала дзейнасьць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, зь іх амаль 7 тысяч прызналі «экстрэмісцкімі».
Уначы 6 чэрвеня ў сталіцы Ўкраіны ў выніку ўдараў бесьпілётнікаў загінулі як мінімум чатыры чалавекі, у тым ліку трое пажарнікаў.
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў.
Уражальнае відэа з Варэнскага раёну, дзе праходзіць мяжа з Горадзенскім і Шчучынскім раёнамі, апублікавалі літоўскія памежнікі.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, 6 чэрвеня ўезду зь Беларусі ў Польшчу чакала 1.730 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў.
Абвінавачваньне сьцьвярджае, што падсудныя ўчынілі пажар на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр».
Белстат апублікаваў зьвесткі аб таваразвароце Беларусі з замежнымі краінамі за першыя месяцы 2025 году.
5 чэрвеня ня менш чым у 223 населеных пунктах Менскай вобласьці было парушана электразабесьпячэньне.
5 чэрвеня мільярдэр Ілан Маск рэзка раскрытыкаваў Дональда Трампа ў сацыяльнай сетцы X пасьля заяваў прэзыдэнта ЗША аб расчараваньні ў Маску.
Расея атакавала Ўкраіну ўдарнымі бесьпілётнікамі і ракетамі розных тыпаў, у выніку чаго загінулі як мінімум чатыры чалавекі і дзясяткі атрымалі раненьні.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі Ўзброенымі сіламі ў Эўропе.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін 5 чэрвеня правёў паседжаньне Рады па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласьці расейскай мовы і моваў народаў Расеі.
Камісія Саэймы ў пытаньнях абароны, унутраных справаў і перадухіленьні карупцыі падтрымала законапраект «Пра абмежаваньне дзейнасьці, якая пагражае нацыянальнай бясьпецы», які прадугледжвае забарону на паездкі пэўных работнікаў сфэры дзяржаўнага кіраваньня ў Расею і Беларусь.
У інтэрвію ВВС Сьвятлана Ціханоўская распавяла пра момант прымусу да выезду зь Беларусі ў жніўні 2020 году i размову з супрацоўнікамі КДБ.
Суд у Горадні пастанавіў сканфіскаваць будынак у Горадні, у якім месьціцца Генэральнае консульства Польшчы, паведамляюць польскія СМІ.
Празь непагадзь паваліліся некалькі дрэваў.
Група незалежных экспэртаў ААН 5 чэрвеня выказала занепакоенасьць з нагоды працяглых парушэньняў свабоды прафсаюзаў у Беларусі.
4 чэрвеня 2025 году ня стала 46-гадовага былога палітвязьня Аляксандра Класкоўскага-малодшага. Апошнія паўтара года ён разам зь сям’ёй жыў у штаце Вашынгтон у ЗША.
5 чэрвеня Расея нацэліла свае ракеты на Херсон.
У Брусэлі 5 чэрвеня праходзіць сустрэча міністраў абароны краін-сябраў NATO, дзе на парадку дня — падвышэньне абаронных выдаткаў да 5% ад ВУП, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Паміж Беларусьсю і Польшчай дзейнічае адзіны пераход для легкавых машын і аўтобусаў — у Берасьці.
Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны заявіў пра пашкоджаньне пускавых установак ракетнага комплексу «Іскандэр» у Бранскай вобласьці.
4 чэрвеня ў Беларусь прыехаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, які бярэ ўдзел у сьвяткаваньні 900-годзьдзя з дня заснаваньня Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Загрузіць яшчэ