Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі генэральны штаб заявіў пра ўдар па ўстаноўках «Іскандэр» пад Клінцамі ў Расеі. Гэта за 50 кілямэтраў ад беларускай мяжы


Ракетны комплекс «Іскандэр», архіўнае фота
Ракетны комплекс «Іскандэр», архіўнае фота

Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны заявіў пра пашкоджаньне пускавых установак ракетнага комплексу «Іскандэр» у Бранскай вобласьці.

Падразьдзелы УСУ супольна з Службай бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ракетны ўдар па раёне сканцэнтраваньня падразьдзелу 26-й ракетнай брыгады расейскіх войскаў.

Гэты падразьдзел з-пад гораду Клінцы Бранскай вобласьці спрабаваў нанесьці ўдар па адным з украінскіх паселішчаў, адзначана ў паведамленьні Генэральнага штабу УСУ.

«Адна расейская ракетная пускавая ўстаноўка здэтанавала, а яшчэ дзьве — зь вялікай імавернасьцю атрымалі пашкоджаньні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Расейскія мясцовыя ўлады раніцай 5 чэрвеня двойчы абвяшчалі ракетную небясьпеку ў Клімаўскім раёне, які мяжуе зь Беларусьсю і Ўкраінай, і запускалі сыстэму апавяшчэньня. Мясцовае насельніцтва заклікалі заставацца дома ці схавацца ў памяшканьнях бяз вокнаў.

Войска Расеі рэгулярна выкарыстоўвае «Іскандэр» для ўдараў па Ўкраіне. Гэтак, уначы 5 ліпеня паветраныя сілы Ўкраіны зафіксавалі пуск балістычнай ракеты з Растоўскай вобласьці.

1 чэрвеня ўкраінскія спэцслужбы пасьпяхова атакавалі дронамі адразу некалькі вайсковых аэрадромаў у тыле Расеі (у Іркуцкай, Мурманскай, Разанскай і Іванаўскай вобласьцях) і пашкодзілі ці зьнішчылі некалькі дарагіх бамбавікоў, носьбітаў крылатых ракетаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG