Гэта вынікае з інфармацыі «Менскэнэрга».
Найбольш пацярпелі Барысаўскі і Пухавіцкі раёны. У першым зь іх, а таксама ў Менску энэргетыкі ўводзілі адмысловы рэжым працы.
Заліло і Горадзеншчыну. У Горадні некалькі дрэваў упалі на машыны, грамадзкі транспарт ня мог праехаць затопленымі вуліцамі.
Паводле Белгідрамэтцэнтру, у Менску выпала ад 18 (ва Ўруччы)да 36 мм (на вуліцы Шаранговіча) ападкаў. Месячная норма — 79 мм.
У сталіцы Беларусі былі збоі амаль на 100 маршрутах грамадзкага транспарту. Рух спыняўся на дзьве з паловай гадзіны — ад паловы на сёмую да дзявятай вечара, як вынікае з паведамленьняў «Менсктрансу», перадае «Позірк».
Двума днямі раней, 3 чэрвеня, стыхія бушавала на Гомельшчыне. Вецер паламаў каля 10 стрэх і паваліў каля 140 дрэваў, якія пашкодзілі 6 аўтамабіляў. Падчас залевы легкавік у Жлобінскім раёне выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком — тры чалавекі загінулі.
На 6 чэрвеня сыноптыкі і ратаўнікі таксама выступілі з папярэджаньнем пра навальніцы, залевы і моцны вецер ва ўсёй краіне. На паўднёвым усходзе дадасца і сьпёка — да 30–32 градусаў.
Форум