Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызначылі галоўнакамандуючым сіламі NATO ў Эўропе нашчадка беларускіх імігрантаў


Алексус Грынкевіч
Алексус Грынкевіч

Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі Ўзброенымі сіламі ў Эўропе.

Кандыдатуру генэрала ВПС ЗША Алексуса Грынкевіча вылучыў прэзыдэнт Дональд Трамп і ўхвалілі 32 саюзьнікі ў NATO, гаворыцца ў заявах Міністэрства абароны ЗША і NATO.

Гэтае прызначэньне, якое мае пацьвердзіць Сэнат ЗША, адбылося пасьля таго, як Вашынгтон папярэдзіў, што ён можа пераарыентаваць свае сілы з Эўропы на іншыя рэгіёны.

Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі ўзброенымі сіламі ў Эўропе.

Грынкевіч заменіць на гэтай пасадзе Крыстафэра Кавалі, які ўзначальваў намаганьні Захаду падтрымаць Украіну ў барацьбе з Расеяй і ўмацаваньне ўласнай здольнасьці NATO супрацьстаяць Маскве.

Як пісала Свабода, прадзед Грынкевіча прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG