1 чэрвеня ў Іркуцкай, Мурманскай, Разанскай і Іванаўскай вобласьцях Расеіўкраінскіябесьпілётнікі ўдарылі па авіябазах, што шакавала расейскія ўлады і грамадзян.
Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар пракамэнтаваў для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Украінскі палітоляг Яўген Магда расказаў Свабодзе, які сыгнал дасылае Аляксандру Лукашэнку ўкраінская апэрацыя па зьнішчэньні расейскіх вайсковых аб’ектаў і ці магчымыя падобныя атакі на расейскія вайсковыя абʼекты ў Беларусі.
«Украінская атака на расейскія аэрадромы стала шокам для Крамля, і несумненна, яна зьяўляецца пэўным шокам і для Беларусі таксама», — лічыць расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў. Камэнтуючы для Свабоды беларускі кантэкст украінскай апэрацыі «Павуціна», Марозаў параўнаў яе з такімі маштабнымі падзеямі за тры гады вайны як украінскае пранікненьне ў Курскую вобласьць і мяцеж Прыгожына.
Кансэрватыўны кандыдат Караль Наўроцкі, гісторык, які ствараў імідж «крутога хлопца», адначасова дэманструючы падтрымку ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, перамог лібэральнага мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы 1 чэрвеня.
Што азначае абраньне Наўроцкага для адносінаў паміж Варшавай і Менскам? Як яго абраньне можа паўплываць на становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Ці зьменіцца пасьля абраньня новага прэзыдэнта польская палітыка адносна Ўкраіны? На гэтыя пытаньні адказаў аглядальнік польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
Беларусь цяпер мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO. Яшчэ шэсьць – у папярэднім сьпісе, сярод іх і Берасьцейская крэпасьць. Ці можа яна стаць новым аб’ектам у сьпісе сусьветнай спадчыны?
Паразмаўлялі пра гэта з Арцёмам Бруханам, сьпікерам Каардынацыйнай рады, які з 2012 па 2017 гады працаваў у музэі Берасьцейскай крэпасьці, а з 2017 па 2020 быў супрацоўнікам Берасьцейскага аблвыканкаму, дзе ў ягоныя абавязкі ўваходзіла праца з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны.
Новым Вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе стаў генэрал-лейтэнант паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich). Як высьветліла Свабода, ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
У Заслаўі ўлады рыхтуюцца да абласных Дажынак — у запаведнай зоне масава зносяць будынкі, якія раней былі ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Пагаварылі з экспэртам у ахове спадчыны пра тое, якія законы парушаныя і навошта гэта робіцца.
3 чэрвеня ў Офісе дэмакратычных сілаў у Таліне прэзэнтавалі распрацаваную Офісам Сьвятланы Ціханоўскай канцэпцыю «Люстрацыя для Беларусі». Паводле дакумэнту, у беларускай дзяржаве ў будучыні прапануецца правесьці люстрацыю праз самадэкляраваньне. Радыё Свабода пагутарыла з адным з распрацоўнікаў канцэпцыі Анатолем Лябедзькам, а таксама выслухала альтэрнатыўныя, у тым ліку крытычныя думкі пра гэты дакумэнт.
4 чэрвеня ў Беларусь прыехаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, каб узяць удзел у сьвяткаваньні 900-годзьдзя з дня заснаваньня Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Візыт кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь стаў нагодай пагаварыць пра тое, чаму зьмяншаецца колькасьць праваслаўных прыходаў у Беларусі, пра палітычныя рэпрэсіі супраць сьвятароў, пра пазыцыю беларускіх праваслаўных ярархаў у вайне Расеі супраць Украіны з тэалягіняй, прадстаўніцай аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальляй Васілевіч.
У Беларусі сталі часьцей гінуць дзеці. Галоўная прычына — самагубствы. Настаўніца і псыхоляг тлумачаць, што можа быць прычынай і як гэта папярэдзіць.
«Гэта задача дарослых — навучыць дзяцей даваць рады выклікам, якія жыцьцё ім падкідвае. Ёсьць нарматыўныя выклікі, як першае каханьне. Я яго кахаю, ён мяне не кахае, уся гэтая драма. Або адзнакі ў школе, перажывае. Добра было б дарослым пра гэта паразважаць, якое жыцьцё і якое самаадчуваньне сваіх дзяцей яны ствараюць сваімі паводзінамі», — кажа псыхоляг.
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ўнікальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную Янам Няпрэцкім і ўпершыню надрукаваную ў Нюрнбэргу ў 1749 годзе. Гэта была першая адноўленая за амаль 150 гадоў і найбольш дасканалая мапа ВКЛ пасьля Радзівілаўскай мапы.
Ці кавыя зьвесткі пра мапу расказаў дасьледнік Аляксей Адамовіч, аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага».
Форум